У Воршы праводзяць збор подпісаў супраць дзедаўшчыны



Збор подпісаў супраць дзедаўшчыны ў войску пачаўся ў Воршы. Яго арганізавалі актывісты партыі АГП, цяпер далучаюцца і іншыя актывісты з ліку аршанцаў.

Грамадзяне баяцца за сваіх дзяцей і часта не хочуць аддаваць іх у войска, дзе пануюць нестатутныя зносіны, кажа зборшчыца подпісаў Валянціна Ігнаценка:

– Мы пачалі збор подпісаў. Людзі падыходзяць, пытаюцца. Некаторыя, канешне, уцякаюць, бо баяцца наступстваў. Але ёсць тыя, якія падыходзяць і кажуць, што такое не мусіць працягвацца ў войску, пара гэта спыніць. Нельга, каб нашыя дзеці, унукі гінулі ў мірны час.

Як зазначаюць зборшчыкі подпісаў, праблема знаходзіць водгук у аршанцаў, і тыя ахвотна падпісваюцца. Але ёсць некаторыя людзі, якія баяцца кепскіх наступстваў і, хоць прызнаюць праблему, адмаўляюцца падпісвацца.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша