У Воршы пройдзе антываенны перформанс
21 верасня будзе адзначацца Міжнародны дзень міру. Яго называюць днём адмовы ад гвалту і спынення агню. ААН прапанавала ўсім краінам спыняць у гэты дзень ваенныя дзеянні. Таксама прынята праводзіць адукацыйныя і грамадскія акцыі па праблемах міру.
У Воршы беларуска-ізраільская мастачка Таццяна Тур 21-га верасня зладзіць перфоманс, які будзе прысвечаны Міжнароднаму дню міру:
– Мы знайшлі з сябрамі цудоўнае месца на разбураным заводзе, дзе ўсё вельмі фактурна, як пасля бамбёжкі. У перформансе буду ўдзельнічаць толькі я. Мне дапамагае маці і сябры, напрыклад, здымаюць гэта ўсё на відэа. Гэта будзецца а 11:30.
Таццяна Тур спецыялізуецца не толькі на жывапісе, яна некалькі разоў удзельнічала ў перфомансах. Улетку мастачка зладзіла супольны перфоманс з мастаком Алесем Пушкіным.
Кастусь Багушэвч, Беларускае Радыё Рацыя
