У Воршы стартавала парафіяда



Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі распачалася ў Воршы. Яна праводзіцца ўжо трэці год па ініцыятыве ксяндза Валерыя Орсіка. Сёлета ў ёй прымаюць удзел 7 каманд з Віцебскай вобласці. Парафіяда складаецца з трох асноўных частак: рэлігійнай, спартовай і культурніцкай. Моладзь павінна найлепш праявіць сябе ва ўсіх гэтых катэгорыях.

Паводле пробашча парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Воршы Валерыя Орсіка, з кожным годам парафіяда набывае ўсё больш глыбейшы і дасканальнейшы ўзровень.

– Сёлета парафіяда прысвечана 100-годдзю абяўлення ў Фаціме. І перадусім хацелася б, каб падчас гэтай парафіяды дзеткі рабілі маніфестацыю сваёй веры, тых супольнасцяў, дзе яны працуюць, з якіх парафій паходзяць, з якіх парафій яны сюды прыехалі.

Парафіяду адкрыў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, аршанскія вучні з патрыятычнага класа ўрачыста пранеслі сцяг парафіяды. Потым адбылася святая імша і канцэрт гурта LAUDANS.

Парафіяда ў Воршы будзе доўжыцца тры дні. Наперадзе моладзь чакае спаборніцтвы, майстар-класы, конкурсы рэлігійнай песні, канферэнцыя ды іншае.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша

Фота аўтаркі