У Воршы вырасла беспрацоўе



Сітуацыя на рынку працы ў Воршы з часу вясновых пратэстаў пагоршылася. У горадзе стала больш беспрацоўных, чым было на пачатку 2017 года. Пра гэта заявіў старшыня аршанскай арганізацыі незалежнага прафсаюза РЭП Аляксандр Булаўка.

– Сітуацыя, скажу проста, бо я сам усё гэта катралюю, стала нават горшай. Беспрацоўных стала больш. Сезонныя працы заканчваюцца. Уступае ў сілу гэты дэкрэт аб дармаедах, хоць мы не ведаем, што там у ім, бо ён не апублікаваны яшчэ. Людзей яшчэ больш пойдзе станавіцца на ўлік – працы ўсё роўна ж няма.

Ворша сёлета ў сакавіку адзначылася аднымі з найбольш рэзанансных пратэстаў супраць дэкрэта аб дармаедах. Аднак сітуацыя не паляпшаецца, нягледзячы на абяцанні ўрада.

Поўны гук слухайце ў далучаным файле.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша