У Воршы за «экстрэмізм» затрымалі Алену Янушэўскую



У Воршы сілавікі затрымалі за «экстрэмізм» Алену Янушэўскую. Праўладныя тэлеграм-каналы здзекліва напісалі, што цяпер жанчына «не закрые дачны сезон, а пойдзе ў ізалятар».

Як паведамляе тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю», 5-га кастрычніка суддзя Дзмітрый Разумовіч разглядаў адміністрацыйны працэс у дачыненні да Алены Янушэўскай. Яго вынік невядомы.