У Воршы знікла шыльда, прысвечаная Караткевічу



Шыльда і барэльеф знаходзіліся на вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча на былым адміністрацыйным будынку Аршанскага піўзавода, у якім цяпер месціцца Парытэт Банк.

Адбылося знікненне шыльды падчас рамонту будынку, але рамонт скончыўся, а ўладальнікі будынку не збіраюцца вяртаць шыльду на месца.

Так выглядаў будынак з шыльдай да рамонту (здымкі – лістапад 2013 году)

Так выглядае месца, дзе знаходілася шыльда, у жніўні 2014 года

Будынак банку пасля рамонту

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя