У Вугоршчыне затрымалі Валянціна Уласіка
Стала вядома пра тое, што ў Вугоршчыне затрымалі Валянціна Уласіка – валанцёра, які дапамагаў вязням Акрэсціна ды іхным сваякам. Уласіку паведамілі, што ён у міжнародным вышуку.
Затрымалі хлопца яшчэ 30 ліпеня, калі ён ехаў у Харватыю разам са сваёй дзяўчынай і сябрамі. Уласік жыў у Польшчы з верасня мінулага года, туды ён выехаў пасля таго, як у Беларусі яго прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці.
Пасля затрымання на вугорска-харвацкай мяжы Уласіка прывезлі ў следчы ізалятар Будапешта, дзе ён чакае экстрадыцыі. Суд па экстрадыцыі прызначаны на снежань. Нібыта Уласік абвешчаны ў вышук у сувязі з нявыплатай аліментаў, аднак усе даўгі па аліментах ён закрыў ужо даўно і былая жонка не мае да яго прэтэнзіяў.
Паводле „Белсат„
На фота: Валянцін Уласік (у белай масцы) падчас затрымання ў Венгрыі