У вяскоўцаў Слонімшчыны шмат праблем



Жыхароў вёскі Партызанаўка вельмі хвалюе праблема якасці пітной вады, якая цячэ ў вясковых вадаводах. Вада там іржавая, розных колераў і пахаў. Жалезныя трубы даўно трэба мяняць, але ніхто гэтым не займаецца.

problem

Жыхары двух шаснаццацікватэрных дамоў і аднаго васьмікватэрнага дома вёскі Сялявічы, якія знаходзяцца на балансе Слонімскага драбільнага завода, скардзяцца на тое, што за 36 гадоў у гэтых дамах ніколі не праводзіліся ніякія рамонтныя работы: ні пад’ездаў, ні даху, ні дваровых тэрыторый — нічога. Людзі рамонт робяць за свае ўласныя грошы, хаця штомясячна плоцяць усе камунальныя паслугі. Ад гэтых дамоў толькі раз у тыдзень вывозіцца смецце, таму яго назапашваецца вельмі шмат, дзе існуе поўная антысанітарыя.

У вёсках Паўлава, Урач, Хадзявічы і ў іншых жыхароў хвалюе лёс вясковых могілак, дзе растуць старыя і высокія дрэвы. Людзі асцерагаюцца, што вялікія дрэвы пад парывам ветру могуць зваліцца і пашкодзіць дзясяткі помнікаў, што нанясе людзям значны матэрыяльны ўрон. Старшыні сельсаветаў кажуць, што акуратна спілаваць адно дрэва сёння каштуе адзін мільён старымі рублямі, а фінансавых сродкаў няма. Але хто гэтыя і іншыя пытанні на вёсцы павінен сёння вырашаць?..

Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён