У выбарчых спісах кандыдатаў па Воршы назіральнікі знайшлі цікавы факт



У выбарчых спісах кандыдатаў у дэпутаты па Воршы незалежныя назіральнікі знайшлі цікавы факт. Адразу некалькі кандыдатаў вылучаюцца ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Як вынікае з сайту арганізацыі, яна цалкам падтрымлівае палітыку Аляксандра Лукашэнкі, а паралельна з гэтым супрацоўнічае з пракрамлёўскімі сіламі. Прадстаўнікі гэтай малавядомай партыі балатуюцца па аршанскіх акругах упершыню, прычым усе яны — супрацоўнікі аддзелу культуры Воршы.

Ігар Казмерчак

Пра гэтую з’яву мы паразмаўлялі з незалежным назіральнікам і праваабаронцам Ігарам Казмерчаком:

— Гэта адзіная партыя ў Беларусі, якая рэальна кіруецца з Масквы. Большасць усіх кіраўнікоў знаходзяцца якраз у Маскве, у Расеі. Дзіўная справа, што ў Воршы пяць кандыдатаў ад гэтай партыі, хоць яшчэ год таму пра гэтую партыю не чулі і не ведалі. А тут раптам з’яўляецца пяць кандыдатаў і ўсе яны — работнікі культуры.

З незалежным назіральнікам і праваабаронцам Ігарам Казмерчаком гутарыў наш карэспандэнт Кастусь Багушэвіч.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя