У выніку снегападаў у Еўропе загінула больш 20 чалавек



У выніку моцных снегападаў у краінах Еўропы загінуў мінімум 21 чалавек. Пра гэта 12 студзеня паведаміла Associated Press.

11 студзеня ахвярамі непагадзі сталі прынамсі чатыры чалавекі.

У Чырвоным Крыжы заявілі, што ў Балгарыі ў выніку лавіны, якая зышла ў гарах Пірын, загінулі два сноўбардысты. У Нямеччыне загінуў кіроўца снегаачышчальнай машыны, якая патанула ў рацэ.

Яшчэ адзін чалавек загінуў у Албаніі. 8 студзеня агенцтва паведамляла, што ў Еўропе з-за снегападаў і штормаў за тыдзень загінула 13 чалавек. Беларускае Радыё Рацыя