У выніку выбуху ў Анкары загінулі 27 чалавек
У сталіцы Турцыі прагрымеў выбух. Па папярэдніх дадзеных, выбухнуў замінаваны аўтамабіль. Полымя ахапіла пяць-шэсць машын, якія стаяць побач. Выбух адбыўся ля выхаду са станцыі метро Гуверпарк каля бізнес-цэнтра Gamma.
BREAKING: CCTV footage of the car bomb blast in #Ankara, #Turkey. pic.twitter.com/KlDW0oXuXZ
— Haidar Sumeri (@IraqiSecurity) 13 марта 2016 г.
Hurriyet паведамляе, што выбух можа быць тэрактам. Па словах уладаў Анкары, 27 чалавек загінулі ў выніку выбуху. Яшчэ 75 чалавек параненыя.
CNN Turk паведамляе, што Вышэйшы савет радыё і тэлебачання Турцыі забараніў турэцкім СМІ распаўсюджваць неафіцыйную інфармацыю пра выбух.
Турэцкія ўлады заявілі, што да выбуху можа быць датычная Працоўная партыя Курдыстана (РПК), або звязаная з ёй групоўка.