У вёсцы Любань на Лунінеччыне за Караткевіч аддалі 21% галасоў
Ад 8-і да 21-го працэнту ў рэгіёнах Берасцейскай вобласці – такія афіцыйныя лічбы далі сябры камісій кандыдату на пасаду прэзідэнта Таццяне Караткевіч. Лідарамі сярод рэгіёнаў стала Лунінеччына. Самыя высокія лічбы былі зафіксаваныя непасрэдна ў дзень галасавання, – распавёў давераная асоба кандыдата Ігар Маслоўскі:
– У нас ёсць адзін унікальны выпадак, гэта вёска Любань у Лунінецкім раёне. Гэта больш за 200 кіламетраў у глыбіню, у самай глыбінцы Палесся. І там у дзень галасавання 21% жыхароў вёскі падтрымала Таццяну Караткевіч.
У галасаванні на даму атрымаўся значна меншы працэнт. Незалежным назіральнікам адмовілі ў прадастаўленні транспартнага сродку для таго, каб ехаць разам з камісіяй і сачыць за ходам галасавання.
Беларускае Радыё Рацыя