Землятрус у Японіі прывёў да ахвяраў і транспартнага калапсу
Тры асобы загінула і не менш за 200 пацярпела ў выніку землятрусу ў Японіі, які адбыўся раніцай 18 чэрвеня. Сярод загінулых 9-гадовая дзяўчынка, якую прыціснула сцяной, і 2 асобы сталага ўзросту.
Па дадзеных метэаралагічнага агенцтва Японіі, землятрус магнітудай 6,1 адбыўся ў прэфектуры Осака. Ён прывёў да практычна поўнага спынення руху цягнікоў, а таксама парушыў авіязносіны на паўднёвым захадзе краіны. Пра гэта паведамляе NHK.
Як паведамілі мясцовыя ўлады, атамныя электрастанцыі ў зоне стыхіі не пацярпелі.