У Яраслаўлі адбыўся пажар у ГЦ – эвакуявана 800 чалавек
У расейскім горадзе Яраслаўлі ў ГЦ адбылося ўзгаранне. З будынка было эвакуявана 800 чалавек.
Пра гэта паведамляе ТАСС. Узгаранне ўжо ліквідавана. На месцы працавалі 15 адзінак тэхнікі і 58 чалавек асабовага складу.
Вядома, што загарэлася электраправодка ў тэхнічным памяшканні аднаго з арандатараў. Наведвальнікі і работнікі былі эвакуяваны, ніхто не пацярпеў. Як паведамілі ратавальнікі, інцыдэнт адбыўся ў ТРК „Яраслаўскі вернісаж”. Пакуль што гандлёвы цэнтр не працуе.