У яшчэ адным гарадзенскім садку могуць адкрыць беларускую групу
У Кастрычніцкім раёне Гародні можа запрацаваць першая за шмат гадоў беларуская група дзіцячага садка. Яна сфармаваная ў садку №65 на вуліцы Рэпіна. Да гэтага толькі у Леніскім раёне горада існавала магчымасьць выхоўваць дзяцей у садках па-беларуску. Хаця набор у садкі скончаны, у гэтую беларускую групу засталося некалькі вакансій. Кажа старшыня абласной рады Таварыства беларускай мовы Алесь Крой.
– Загадчыца садка сказала, што ў іх ёсць 22 ложкі для дзетак. На ўчарашні дзень было пададзена 17 заяў ад бацькоў. Таму яшчэ могуць прыняць жадаючых.
Вядома, што сёлета ў новым навучальным годзе ў садках №45 і № 65 Гародні будзе выхоўвацца па-беларуску каля пяцідзясяці дзяцей.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня