У Яўгена Батуры забралі аўтамабіль з-за б-ч-б сцягоў



Супрацоўнікі ДАІ затрымалі на праспекце Незалежнасці актывіста Яўгена Батуру.

C826F78C-A1B5-4201-A44A-2B3AF09CAC2D_w987_s_s

Батура на ўласным аўтамабілі ўпрыгожаным бел-чырвона-белымі сцяжкамі ехаў прыняць удзел у акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам. Каля гатэля “Менск” машыну актывіста спынілі:

– Вырашылі паехаць сёння на акцыю, чыталі, што Зміцер Дашкевіч праводзіць акцыю салідарнасці з Пальчысам. Вырашылі праехаць са сцяжкамі – не даехалі зразумела. Спынілі, забралі дакументы, а пасля праз хвілін пятнаццаць падыходжу, запытваюся: “Што парушылі?”, “Нічога не парушылі, але ведаеце якая краіна. Чакаем загаду, што з вамі рабіць”.

Міліцыянты адвезлі Яўгена Батуру разам з асабістым транспартам у Маскоўскі РУУС.

35D99145-0848-449D-A85B-87A8B418FF2B_w987_s_s

Ва ўпраўленні міліцыі ў актывіста забралі ключы і апісалі машыну, нібыта аўтамабіль знаходзіцца ва ўгоне. Батура быў вызвалены з РУУС, аднак транспартны сродак пакуль застаецца ў міліцыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота svaboda.org