У Заслаўі прайшла літургія на беларускай мове
Упершыню ў сучаснай гісторыі праваслаўнага кафедральнага сабора Праабражэння Гасподняга, што ў горадзе Заслаўе, прайшла літургія на беларускай мове.
– Протаіерэй Мікалай Мазгоў – настаяцель кафедральнага сабора. Міласцю Божаю і атрымаўшы бласлаўленне мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла, мы зрабілі вялікую працу: мы службу боскай літургіі мелі на беларускай мове. Вельмі ўдзячны тым людзям, што прыйшлі на службу. Ініцыятыва была ад многіх людзей. Дзякуй Богу, што нашы намаганні Бог прымае. І не толькі прымае, але і бласлаўляе.
Цяперашні сабор у Заслаўі быў змураваны ў шаснаццатым стагоддзі як кальвінскі збор. На тым самым месцы ў раннім Сярэднявеччы стаяла царква.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара