У заснавальніцы праекта „Имена” прайшоў вобшук, яна на волі



У заснавальніцы дабрачыннага праекта „Имена” Кацярыны Сінюк прайшоў вобшук, яна на волі.

„Нядаўна дома скончыўся вобшук. Я пад падпіскай, на волі. Адваката пусцілі. А з офіса канфіскавалі ўсе дакументы. Дарэчы, нядаўна мы скончылі аўдыт. Так што ў мяне няма сумневаў, што з дакументамі ў нас усё ў парадку”, — напісала журналістка на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку”.

Раней паведамлялася, што раніцай 14 ліпеня ў офіс „Имён” прыйшлі сілавікі, якія назваліся супрацоўнікамі фінансавай міліцыі.

Сёння ўвечары стала таксама вядома, што каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда і праваабаронца Алена Лапцёнак затрыманыя на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы (нароўні з праваабаронцамі Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам, Уладзімірам Лабковічам ды інш.).

Акрамя таго, апячатаная кватэра выканаўчага дырэктара Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання  Наталлі Рабавай.

Беларускае Радыё Рацыя