У Зэльве адбудзецца Ганненскі кірмаш



У Зэльве ў суботу, 25 жніўня, адбудзецца свята “Вялікі Ганненскі кірмаш”. Свята пройдзе па ўсёй Зэльве. На цэнтральнай плошчы пасёлка яно пачнецца з тэатральзаванага прадстаўлення “Віват, кірмаш!”. Потым зэльвенцаў і гасцей свята будуць весяліць творчыя калектывы з Польшчы, Латвіі і Беларусі.

У гэты самы дзень усе жадаючыя змогуць пакатацца на брычках, павозках, на конях, адбудзецца конкурс на самую лепшую павозку “Звіняць званочкі”, а таксама на самы лепшы кірмашовы падворак “Кірмашовыя конкурсы”.

Усіх удзельнікаў свята будуць весяліць фестываль вулічных тэатраў “Кірмашовая буфанада”, рыцарскае шоу, тэатр танца з Берасця “Фантазія”, выступленне спевака Сашы Нэма, фестывываль ежы “Фуд-корт” і шмат-шмат іншых забаўляльных праграм і конкурсаў.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва