У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш



У суботу, 11 жніўня, у Зэльве ўшанавалі найвялікшую беларускую паэтку і змагарку, вязня сталінскіх лагераў, дысідэнтку Ларысу Геніюш (1910-1983). Ушанаванне пачалося паніхідай у Зэльвенскай Свята-Троіцкай царкве, якую па-беларуску правёў яе настаяцель айцец Георгій Субаткоўскі.

Каля помніка Ларысы Геніюш, які знаходзіцца на тэрыторыі царквы, кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка прыгадаў апошні год жыцця паэткі, лячэнне яе ў гарадзенскай бальніцы. Пісьменнік Сяргей Чыгрын распавёў пра новыя факты з біяграфіі Ларысы Геніюш, а таксама тых людзей, якія некалі з ёй сябравалі і да сённяшніх дзён заставаліся невядомымі.

На Зэльвенскіх гарадскіх могілках, на магілу Ларысы і Янкі Геніюшаў былі ўскладзены кветкі і запалены лампадкі. Наталля Карповіч з Гародні прачытала некалькі патрыятычных вершаў паэткі.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Фота аўтара