У Зэльве ўшануюць Ларысу Геніюш
У нядзелю 6 жніўня ў Зэльве творчая інтэлігенцыя Беларусі ўшануе вялікую паэтку, грамадскую дзяячку, вязня сталінскіх лагераў Ларысу Геніюш (1910-1983).
Мерапрыемства пачнецца ў 9 гадзін ў зэльвенскай Свята-Троіцкай царкве набажэнствам ў гонар паэткі.
А потым усе прысутныя ўскладуць кветкі да помніка Ларысы Геніюш і наведаюць яе магілу на мясцовых могілках. У гэты дзень будуць гучаць успаміны пра яе і вершы беларускіх паэтаў.
Беларускае Радыё Рацыя
