У Жабінцы школьнік параніў нажом вартаўніка
У Жабінцы школьнік параніў нажом вартаўніка адной з арганізацый горада.
Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці Дзмітрый Іванюк, 9 лютага ў 14.45 у Жабінкаўскі РАУС паступіла паведамленне пра траўміраванне вартаўніка.
Следча-аператыўная група ўстанавіла, што трое непаўналетніх жыхароў райцэнтра праніклі на тэрыторыю цэнтра па перавалцы і захоўванні нафтапрадуктаў. Там іх убачыў вартаўнік і паспрабаваў вывесці з тэрыторыі. У гэты час адзін са школьнікаў ударыў вартаўніка нажом у вобласць спіны.
Пацярпелы шпіталізаваны.
Праверку праводзіць Жабінкаўскі раённы аддзел Следчага камітэта.
Юрыдычная ацэнка дзеянням школьніка будзе дадзеная па выніках судова-медыцынскай экспертызы, якая ўсталюе ступень цяжару цялесных пашкоджанняў.
11 лютага ў Стоўбцах (Менская вобласць) 10-класнік забіў нажом настаўніцу і 11-класніка.