У Жабінцы знайшлі снарады часоў вайны



У дзяжурную часць У дзяжурную часць Жабінкаўскага РАУС на працягу 10 хвілін паступіла два паведамленні пра выяўленне снарадаў часоў Другой сусветнай вайны на працягу 10 хвілін паступіла два паведамленні пра выяўленне снарадаў часоў Другой сусветнай вайны, паведамілі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Першы званок паступіў у 14:20 гадзін ад мясцовай жыхаркі, якая патлумачыла, што пры правядзенні земляных работ у двары свайго дома выявіла прадмет падобны на снарад.

Супрацоўнікі міліцыі неадкладна выбылі на месца выяўлення. Знаходкай аказаўся 76-мм артылерыйскі снарад часоў Другой сусветнай вайны.

Другое паведамленне паступіла праз 10 хвілін ад супрацоўніка ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод», які растлумачыў, што пры сартаванні цукровых буракоў знойдзены 76-мм артылерыйскі снарад.

Боепрыпасы знішчаны.

zviazda.by