У жанчыны з Жыткавічаў не было каронавіруса



На Гомельшчыне афіцыйна выяўлены толькі адзін выпадак каронавірусу.

У жыхаркі Жыткавічаў, у якой раней нібыта выявілі захворванне на COVID-19, дыягназ не пацвердзіўся. Пра гэта паведамілі на гарачай лініі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама:

– Зрабілі паўторны аналіз, непацверджаны. Пакуль у Гомельскай вобласці адзін пацверджаны выпадак, які знаходзіцца ў інфекцыйным шпіталі. Цяпер усе ў баявой гатоўнасці і пры найменшым падазрэнні прымаюцца ўсе меры, у тым ліку і касцюмы.

Таксама на гарачай лініі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама не пацвердзілі факт выяўлення выпадку каронавірусу на вуліцы Жамчужная, што ў Гомелі. Чыноўнікі заявілі, што падобнай інфармацыяй не валодаюць.

Беларускае Радыё Рацыя