У Жлобіне арыштавалі мясцовага жыхара, які прыйшоў на суд падтрымаць жонку



11 верасня суд Жлобінскага раёна пакараў 12-сутачным арыштам мясцовага жыхара Вадзіма Прыбыша. Міліцыя абвінаваціла яго ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якая пайшла ў райцэнтры 19 жніўня.

10 верасня ў Жлобіне праходзіў суд над Марыяй Быкоўскай, жонкай Вадзіма. 11 верасня яго асудзілі за акцыю і далі 12 сутак арышту.

У Жлобіне ўжо судзілі людзей сем’ямі за ўдзел у акцыях. Так, пакараныя арыштам і штрафамі музыкант Аляксандр Мамай, яго бацька Уладзімір і дзядзька Міхаіл.

Суд таксама прызнаў вінаватымі і пакараў штрафамі сямейную пару Ткачовых.

Беларускае Радыё Рацыя