У Жлобіне пратэстоўцы выставілі патрабаванні
Жыхары Жлобіна і рабочыя БМЗ патрабуюць прызнаць выбары несапраўднымі, вызваліць усіх палітвязняў і прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў сілавых структур, якія перавысілі свае паўнамоцтвы. Адпаведную рэзалюцыю атрымаў старшыня райвыканкама Іван Навуменка.
Пра гэта распавёў жыхар Жлобіна і назіральнік на выбарах Валеры Ткачоў:
– Мы, жыхары горада Жлобіна, а таксама Жлобінскага раёна, мы патрабуем прызнаць вынікі выбараў у прэзідэнты РБ нядзейснымі. Мы патрабуем тэрміновага вызвалення ўсіх затрыманых удзельнікаў мірных акцый пратэсту і палітвязняў з поўнай рэабілітацыяй. Прыцягнуць да адказнасці ўсіх супрацоўнікаў сілавых структур АМАП, міліцыі і ўнутраных войскаў, якія датычныя да масавага збіцця, застрашвання, здзекаў над жыхарамі нашага горада.
Пакуль патрабаванні не будуць выкананыя, жыхары Жлобіна пакідаюць за сабой права на мірны пратэст. – Паведамляецца ў тэксце рэзалюцыі.
Беларускае Радыё Рацыя