У Жлобіне сям’я з пяці чалавек пасля «ланцуга салідарнасці» трапіла ў ізалятар, а затым на суд



У Жлобіне сямʼя з пяці чалавек пасля «ланцуга салідарнасці» трапіла ў ізалятар часовага ўтрымання, а затым на суд. Пасля мерапрыемства міліцыя затрымала на вакзале сямʼю з пяці чалавек, у далейшым іх змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а потым судзілі. У сямʼі Козіч бацька, маці, сын і нявестка – лекары. Яшчэ адна дачка і зяць – праграмісты. Практычна ў поўным складзе яны патрапілі ў ІЧУ, а затым на суд.

«Сын і нявестка Мікалай і Алена жывуць у Гомелі. Сын працуе пульманолагам, дачка – педыятрам. Я працую фельчарам, муж – лекарам у рэанімацыі. Дачка Анастасія і зяць Генадзь жывуць у Менску, яны праграмісты. 12 верасня ўсе сабраліся ў нас у Жлобіне, каб адзначыць юбілей бацькі, 13 верасня мы былі на »ланцугу салідарнасці«, пабылі дзесьці паўгадзіны і пайшлі на вакзал, каб адправіць дзяцей у Гомель і Менск. І так мы ўсе разам з дзецьмі апынуліся ў ізалятары», – распавяла БелаПАН Юлія Козіч.

14 верасня іх усіх судзілі. Юлія, яе дачка Анастасія, зяць Генадзь і нявестка Алена атрымалі штраф «за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» – кожны па 20 базавых велічынь. Сына Мікалая, які працуе пульманолагам, суд пакараў арыштам на 8 сутак.

Фота носіць ілюстрацыйны характар