У Жлобіне за жнівеньскі страйк судзяць 26 супрацоўнікаў БМЗ



17 жніўня на Беларускім металургічным заводзе быў страйк з прыпыненнем працы ўсіх трох печаў. Перад гэтым працоўныя сустракаліся з кіраўніцтвам, якое абяцала, што за сход і акцыю пратэсту караць нікога не будзе.

У панядзелак   па «беспарадках» пачалі судзіць супрацоўнікаў БМЗ Ігара Поварава, Аляксандра Баброва і Яўгена Говара. На знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і міліцэйскага гвалту яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе.

Таксама суд Жлобінскага раёна пачаў разгляд адміністрацыйных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў сходу на БМЗ 17 жніўня. Тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці — два месяцы. Жлобінскіх металургаў за страйк 17 жніўня будуць судзіць 29 і 30 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя