У Жлобіне згарэў сталедротавы цэх



Увечары ў Жлобіне загарэўся сталедротавы цэх №1 Беларускага мэталургічнага завода, паведамляе сайт Міністэртва па надзвычных справах Беларусі. На месца здарэння выехала 15 адзінак тэхнікі.

Пажар адбыўся на плошчы 200 квадратных метраў і быў ліквідаваны цягам гадзіны. Цэх, пабудаваны ў 1986 годзе, працуе кругласуткава ў тры змены. ахоўваецца кругласуткава.

Падчас здарэння было пашкоджана тэхналагічнае абсталяванне. Ніхто не пацярпеў. Вытворчыя працэсы спынены. Прычыны здарэння высвятляюцца.