У Жодзіне асудзілі ўсіх 59 затрыманых на канцэрце гурта “РСП”



У Жодзінскім ізалятары часовага ўтрымання асудзілі ўсіх 59 затрыманых на канцэрце гурта “Разбітае сэрца пацана”.

Прычына — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.  З падрабязнасцямі — наша карэспандэнтка Ева Бардзілоўская:

– Усе атрымалі максімальнае пакаранне. 44 чалавекі будуць адбываць 12-сутакавыя арышты, а 15 чалавек аштрафаваныя на 30 базавых велічынь, то бок, 870 беларускіх рублёў. Сярод затрыманых ёсць і цэлыя сем’і. Напрыклад, трое чальцоў сям’і Грыгаровіч атрымалі па 15 сутак. Справы разглядалі на выязным судовым паседжанні суддзі з Салігорска, Лагойска, Барысава і Жодзіна. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал “Вясна назірае” (t.me/viasnanazirae).

Нагадаем, канцэрт-рэпетыцыя гурта “Разбітае сэрца пацана” праходзіў увечары 13 лютага пад Смалявічамі. Туды ўварваліся амапаўцы і здзейснілі затрыманні як музыкаў, так і гледачоў. 

Беларускае Радыё Рацыя