У Жодзіне пройдзе суд над жанчынай, якую ўдарыў міліцыянт
У пятніцу, 23 кастрычніка, у Жодзінскім гарадскім судзе адбудзецца судовае пасяджэнне па адміністрацыйным працэсе ў дачыненні да Наілі Гусаковай. Жанчына абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 13 верасня. У той дзень яе ўдарыў у твар супрацоўнік міліцыі — так моцна, што яна ўпала.
У міліцыі адказалі, што ўжылі сілу „для самаабароны і затрымання”. Праверка па гэтым факце была падоўжаная на тры месяцы.
Беларускае Радыё Рацыя
