У Жодзінскім Касцёле адбыліся перадсвяточныя набажэнствы
2 красавіка ў Жодзінскім Касцёле ім Cвятой Маці Божай Фацімскай у прысутнасці вялікай колькасці жыхароў гораду адбыліся чарговыя перадпасхальныя набажэнствы. Літургію Вячэры Панскай вялі разам айцы Міхал ды Канстанцін.
У часе служэнняў гучалі спевы і чытанні: Кнігі Зыходу, паслання першага апостала Паўла да Карынцянаў, святога Евангелля паводле Яна.
Адбыўся абрад абмывання ног, які Езус Хрыстус здзейсніў 12 сваім бліжэйшым вучням паслядоўнікам у тым ліку і Іудзе, ведаючы ўсё, што адбудзецца з ім далей наступнымі днямі…
Набажэнствы завершыліся святым прычашчэннем прысутных, якія перад гэтым мелі споведзь і былі гатовыя прыняць дары Гасподнія.
Па завяршэнні набажэнстваў у Касцёле працягвалі свабодна знаходзіліся людзі, якія маглі застацца з Усявышнім сам-насам і маліцца ў цішыні сценаў храма.