У жыхара Гарадзенскага раёна знайшлі 53 трацілавыя шашкі



У рамках комплекснага спецмерапрыемства «Арсенал», якое праводзіцца ў краіне, 2-га кастрычніка ў пункце пропуску „Урбаны” і на ўчастках пагранічных застаў былі выяўлены розныя боепрыпасы.

У пункце пропуску «Урбаны» памежнікі спынілі машыну Volkswagen, якой кіраваў неграмадзянін Латвіі, які ехаў у Беларусь. У салоне аўто выявілі ўпакоўку з дзесяццю патронамі калібру 7,62 мм да наразной зброі. Пра інцыдэнт праінфармаваныя міліцыя і КДБ, боепрыпасы адпраўленыя на экспертызу.

У лясным масіве паблізу н.п. Брузгі Гарадзенскага раёна памежнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі выявілі яшчэ 30 патронаў такога ж калібру.

Аператыўнымі супрацоўнікамі Гарадзенскай памежнай групы была атрымана інфармацыя, якую было вырашана неадкладна праверыць сумесна з супрацоўнікамі Гарадзенскага РАУС. У выніку жыхар вёскі Белыя Балоты Гарадзенскага раёна выдаў 53 трацілавыя шашкі агульнай масай каля 15 кг. Па словах маладога чалавека, небяспечная знаходка была выяўлена ім пры правядзенні земляных работ на прысядзібным участку. Выбухоўку канфіскавалі супрацоўнікі аператыўна-следчай групы Гарадзенскага РАУС.

gpk.gov.by