У жыхара Слоніма канфіскавалі аўтамабіль з гербам “Пагоня”
У жыхара Слоніма канфіскавалі прыватны аўтамабіль „Форд” чырвонага колеру.
31-гадовага кіроўца рухаўся на аўтамабілі з налепкай з гербам “Пагоня” на капоце і на даху былі наклеены дзве белыя паласы. Яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ на трасе “М11”. Пра гэта паведаміла гарадзенская абласная міліцыя.
Пасля затрымання, жыхара Слоніма арыштавалі на 7 сутак, а аўтамабіль з гістарычнай сімволікай канфіскавалі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Grodno.mvd.gov.by
