У Жыровічах адбыўся малебен за лячэнне ад каронавіруса
У Нікольскім храме Успенскай Жыровіцкай абіцелі выкладчыкі Менскай духоўнай семінарыі і святары Жыровіцкага манастыра адслужылі малебен з чытаннем акафіста Жыровіцкай Іконы Божай Маці.
У храме гучалі саборныя малітвы за лячэнне беларусаў ад цяжкага віруса і за пераадоленне людзей ад каронавіруса.
Малітвенны зварот у Нікольскім храме абіцелі каля цудадзейнай іконы Божай Маці Жыровіцкай узначаліў рэктар Менскай духоўнай семінарыі архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый. Яму дапамагалі выкладчыкі семінарыі і святары. Пасля малебных спеваў архіепіскап Гурый звярнуўся да ўсіх з архіпастырскім словам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота МенДС
