У Жыровічах бясплатна раздадуць 500 порцый марожанага
Тыя, хто наведае 8 ліпеня рэспубліканскія спаборніцтвы ў Жыровічах Слонімскага раёна на прызы заслужанага майстра спорту Івана Ціхана, атрымаюць бясплатна марожанае.
Справа з тым, што адным з фундатараў мерапрыемства будзе гарадзенскае прадпрыемства «Малочны свет». Яно ўсім удзельнікам спаборніцтва і гасцям бясплатна раздасць больш за 500 порцый марожанага, якое выпускае.
На спаборніцтвах будзе прысутнічаць і Іван Ціхан. А ў саміх спаборніцтвах прымуць удзел некалькі дзясяткаў легкаатлетаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Яны пакажуць усё сваё майстэрства па кіданню молата. Лепшым спартсменам Іван Ціхан уручыць медалі і падарункі. Ну, а заўзятары спаборніцтваў будуць ласавацца марожаным.
Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён