У Жыровічах гутарылі пра духоўнаю і свецкую культуру
У Жыровіцкім доме культуры адбыўся мастацка-філасофскі вечар “Дыялог духоўнай і свецкай культуры”, прысвечаны году культуры ў Беларусі.
Гледачамі і слухачамі вечара былі мясцовыя жыхары, якія слухалі і шчыра прымалі тых, хто цікава разважаў пра нашу культуру.
Найбольш усім спадабаліся выступленні манаха Іаана (паэта Зьніча-Бембеля) з Жыровіцкага манастыра. Ён прачытаў некалькі сваіх духоўных твораў. А кульасветработнік Мар’ян Медушэўскі радаваў прысутных сваімі шчырымі песнямі. Выступалі і святары з Жыровіцкай семінарыі, якія па-рознаму і сур’ёзна разважалі пра духоўнаю і свецкую культуру.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
Фота аўтара.