У Жыткавічах вада знесла пантонны мост



У Жыткавічах вада знесла пантонны мост, пастаўлены як часовая пераправа цераз раку замест зламанага моста. Тросы, якімі пантонная пераправа мацавалася, адарваліся, і часовы мост аднесла плынню Прыпяці.

Здарэнне адбылося ўночы, калі на пераправе нікога не было. Цяпер жыхарам Жыткавічаў трэба дабірацца ў Тураў праз крук у 250 кіламетраў.

У Міністэрстве абароны пракаментавалі інцыдэнт.

«З-за рэзкага змянення ўмоў надвор’я сарвала мацаванне моста. Прымаюцца меры па яго аднаўленні. Плануецца, што сёння рух будзе адноўлены», – праінфармаваў прадстаўнік Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.

Паводле tut.by

Фота tut.by