У Жывой Бібліятэцы – кнігі-людзі



Чарговае пасяджэнне ўдзельнікаў Жывой Бібліятэкі ў Менску адбылося ў дворыку арт-прасторы “Корпус №8”.

Гаворыць каардынатарка Жывой Бібліятэкі Марына Штрахава

– Жывая Бібліятэка – гэта праект, які з’явіўся ў Даніі, і мы прывезлі яго ў Беларусь. Яго асноўная мэта – барацьба са стэрэатыпамі і паказ разнастайнасці грамадства. У межах гэтага фармату ў нас ёсць кнігі – гэта людзі, з якімі можна паразмаўляць, і чытачы, якія прыходзяць на само мерапрыемства. І галоўныя героі мерапрыемства – гэта кнігі-людзі, якія прадстаўляюць розныя сацыяльныя групы, розныя светапогляды, у дачыненні да якіх у нашым грамадстве існуюць стэрэатыпы.

Жывая Бібліятэка ў пяці гарадах Беларусі збірае аўдыторыю вакол людзей з цікавым лёсам. І тыя дзеляцца сваім унікальным досведам, спрачаюцца, стасуюцца з наведвальнікамі.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск 

Фота аўтара