У ЗША памёр адзін з стваральнікаў інтэрнэту



Адзін з стваральнікаў інтэрнэту Роберт Тэйлар памёр у ЗША ў веку 85 гадоў. Пра гэта паведаміла The Los Angeles Times. Як расказаў яго сын, Тэйлар памёр у сваім доме ў Каліфорніі. Ён пакутаваў на хваробу Паркінсана і іншыя захворванні.

Роберт Тэйлар працаваў даследчыкам у Пентагоне. У 1960-ых ён запусціў прататып сеткі інтэрнэт ARPANET. Пасля працаваў у Xerox Palo Alto Research Center (Xerox PARC), дзе кіраваў камандай, якая распрацоўвала персанальны кампутар, тэхналогію па перадаванні дадзеных Ethernet і кампутарны дысплей. Тэйлар таксама браў удзел у стварэнні кампутарнай мышы.

Лабараторыя Тэйлара таксама распрацавала праграму для апрацоўкі тэкстаў, якая ў далейшым пераўтварылася ў тэкставы рэдактар Microsoft Word.

Выданне піша, што пад яго кіраўніцтвам навукоўцы Алан Кей, Батлер Лэмпсан и Чак Тэкер распрацавалі і стварылі першы персанальны кампутар Alto.

Беларускае Радыё Рацыя