У ЗША памёр выбітны саветолаг і даследчык Галадамору Роберт Конквест
Брытанскі гісторык і адзін з вядучых саветолагаў Роберт Конквест памёр ва ўзросце 98 гадоў.
Конквест з’яўляецца аўтарам больш чым 20 кніг, прысвечаных розным аспектам гісторыі СССР. Яго апублікаваная ў 1968 годзе кніга «Вялікі тэрор: Сталінскія чысткі трыццатых гадоў» лічыцца на Захадзе адной з найбольш аўтарытэтных і вядомых работ па гэтым перыядзе савецкай гісторыі, паведамляе golos-ameriki.ruries.
Конквест пасля Другой сусветнай вайны, падчас якой ён служыў у выведцы, больш за 10 гадоў працаваў у брытанскім МЗС.
Апошнія некалькі дзесяцігоддзяў свайго жыцця Конквест працаваў у Гувераўскім інстытуце ў ЗША, які ўваходзіць у сістэму Стэнфардскага ўніверсітэта.
Роберт Конквест быў уганараваны Ордэнам Брытанскай імперыі, а таксама Прэзідэнцкім медалём Свабоды – вышэйшай узнагароды для грамадзянскіх асоб у ЗША.
«Роберт Конквест ўсталяваў „залаты стандарт” стараннага даследавання, цэласнасці і яснасці тлумачэнняў аб сапраўднай гісторыі Савецкага Саюза», – заявіў экс-дзяржсакратар ЗША Джордж Шульц.
Фота © Ipress.ua