У ЗША развіталіся з Антонам Шукелойцем



У суботу, 14 студзеня, у Пахавальным Доме Малішэўскага ў горадзе Саўт Рывер (Нью Джэрcі) прайшла паніхіда па Патрыярху беларускай эміграцыі ў Амерыцы Антону Шукелойцю.

szukiel1_170116-kynod

Паніхіду адслужылі  святары БАПЦ айцец Зіновій і айцец Іван. Пахаванне адбылося на беларускіх могілках Божай Маці Жыровіцкай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

[youtube id=”vh52hvVjjhc”]

[youtube id=”B2FdvVJ3_ZA”]

[youtube id=”qNRVdwEMPS0″]

[youtube id=”3lHcLHX-csE”]

Сёньня ў зале царквы св. Кірылы Тураўскага прайшло мерапрыемства,  прысвечанае ўшанаванню памяці Антона Антонавіча Шукелойца, які пайшоў з жыцця 7 студзеня.

szukiel2_170116-d1isa

Сп. Шукелойц  быў  адным з самых актыўных  ўдзельнікаў нацыянальнага  жыцця беларускай дыяспары ў Амерыцы, найперш у Нью-Ёрку, дзе жыў стала да апошніх дзён. Цягам 32 гадоў ён узначальваў старэйшую беларускую грамадскую арганізацыю – Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (БАЗА), створаную ў 1949 годзе. Сп. Шукелойц быў сябрам Рэдакцыі газеты «Беларус», шматгадовым сябрам  Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку (БІНІМ). Ён – аўтар дзясяткаў артыкулаў, успамінаў, некралогаў,  апублікаваных у газетах «Бацькаўшчына» і «Беларус».

Цягам усяго свайго доўгага і плённага жыцця сп. Антон Шукелойц у самых неспрыяльных варунках знаходзіў магчымасць працаваць дзеля беларускай справы – захаваня беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, беларускай культуры і мовы. Ён быў добрым прыкладам для некалькіх пакаленняў беларускіх эмігрантаў, як годна трымаць на чужыне імя беларуса, як годна прадстаўляць сваю Бацькаўшчыну перад іншымі народамі.

szukiel3_170116-hqivj

Наш кліч „Жыве Беларусь!” быў лёзунгам уласнага жыцця сп. Шукелойця, цалкам прысвечанага служэнню свайму народу.

[youtube id=”cXG5RvK0EDw”]