У ЗША спілавалі дуб Джорджа Вашынгтана
У амерыканскім штаце Нью-Джэрсі спілавалі сама старэйшае ў ЗША дрэва. Пра гэта паведаміла The Independent.
Белы дуб, непадалёк якога паводле падання ў 1740 годзе абедаў першы прэзідэнт краіны Джордж Вашынгтан, прастаяў 600 гадоў, але ўрэшце стаў гніць і адміраць. На распілаванне дрэва прыйшлі паглядзець дзясяткі чалавек.
На радасць мясцовым жыхарам, непадалёк ад старога дубу з яго жолуда з’явіўся атожылак і пачало расці новае дрэва.
Беларускае Радыё Рацыя
