Убачыў свет чарговы нумар бюлетэня “Берасцейскае права”



На Берасцейшчыне ўбачыў свет чарговы нумар бюлетэня “Берасцейскае права”. У гэтым нумары размешчана інфармацыя пра парушэнні правоў чалавека і іх абарону ў розных сферах жыцця, кажа сябра Беларускага Хельсінскага камітэта, адзін з заснавальнікаў бюлетэня на Берасцейшчыне Валянцін Лазарэнкаў:

– У адпаведнасці з заявай старшыні ЦВК, якая сказала, што людзі, якія збіраюць подпісы за народны рэферэндум, дзейнічаюць не ў адпаведнасці з правам. Зборшчыкам подпісаў дадзеныя рэкамендацыі што казаць і ў якой паслядоўнасці, на якія законы спасылацца, калі яны будуць затрыманыя прадстаўнікамі РАУС.

Акрамя гэтага, кожную сераду і пятніцу з 14 да 18 можна па тэлефоне атрымаць юрыдычную інфармацыю пры парушэнні правоў чалавека. Расказваецца пра пераследз журналістаў-фрылансераў, якія даносяць да людзей праўдзівую інфармацыю, а таксама аб здачы ў арэнду часткі берага ракі Мухавец.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота spring96.org