Удалы выступ добраахвотных пажарных з Берасця ў Польшчы
Берасцейскія прадстаўнікі грамадскага аб’ядання “Добраахвотныя пажарныя” занялі другое месца ў катэгорыі “госці” на спаборніцтвах, якія прайшлі ў польскім горадзе Быдгошч. Усяго прыняло ўдзел каля двух дзясяткаў каманд.
Кіраўнік арганізацыі “Добраахвотныя пажарныя” ў Берасці Аляксандр Саўчанка лічыць, што чарговая паездка да польскіх калег прынесла пазітыўны досвед:
– Задаволеныя вынікамі. Сярод 19 дзявочых каманд, якія там выступалі, у агульнай класіфікацыі мы занялі 14 месца. Але сярод гасцей мы занялі 2 месца. Мы ўбачылі, што дасягнулі сярэдняга ўзроўню падрыхтоўкі моладзевых каманд сярод дзяўчынак.
“Гэта дае падставы лічыць, што ў наступным годзе мы выступім яшчэ лепш, мы зрабілі некалькі памылак, але нашая каманда мае патэнцыял і ў наступным годзе мы пакажам лепшыя вынікі”, – дадаў Аляксандр Саўчанка.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота Уладзіміра Агнёва