Удзел у Будслаўскім фэсце ўзялі ўсе каталіцкія біскупы Беларусі
Урачыстай святой Імшой з удзелам вялікай колькасці духавенства, пілігрымаў, вернікаў і гасцей з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы, у Нацыянальным санктуарыі, завяршыўся фэст Маці Божай Будслаўскай, унесены ЮНЕСКА ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, паведамляе catholic.by.
Галоўную літургію ў другі дзень узначаліў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён засяродзіў увагу ўдзельнікаў урачыстасці на першачарговым душпастырскім заданні Касцёла ў Беларусі, якім павінна стаць абароны сям’і перад абліччам крызісу – гэтага Богам устаноўленага саюзу мужчыны і жанчыны, адкрытага для прыняцця і выхавання патомства.
Сёлета на каталіцкі фэст прыйшлі каля 2 тысяч пілігрымаў. Будслаўскі фэст — гэта штогадовае ўшанаванне цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Фота catholic.by
