Удзельнік страйку шахцёраў Юрый Корзун абвясціў галадоўку
Удзельнік стачкі шахцёраў Юрый Корзун абвясціў галадоўку ў знак пратэсту супраць затрымання і 15-сутачнага арышту, паведаміў страйкам „Беларуськалія”.
Паводле інфармацыі камітэта, Корзун быў затрыманы каля 7 гадзін раніцы 11 лютага каля свайго дома. На яго быў складзены пратакол паводле арт. 23.34 КоАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — спартыўным марафоне.
12 лютага адбыўся суд. Да справы была далучаная заява шахцёра аб пачатку галадоўкі ў сувязі з „фактычным выкраданнем без тлумачэння прычын”, „незаконным вядзеннем адміністрацыйнага працэсу”, а таксама „парушэннем гарантаваных Канстытуцыяй і ПВКаАП правоў”, а менавіта „ў сувязі з парушэннем тэрміну разгляду справы, што цягне за сабой прызнанне таго, што пастанова суда не мае юрыдычнай сілы”.
10 верасня мінулага года машыніст горных выемачных машын 1-га рудаўпраўлення Юрый Корзун прыкаваў сябе да абсталявання шахты ў знак пратэсту супраць беззаконня ў краіне.
Фота: Тут.бай