Удзельнікам антываеннай акцыі ў Пінску далі суткі і штрафы
27 лютага каля 50 пінчукоў сабраліся на плошчы з плакатамі супраць вайны ва Украіне. Дзевяць чалавек былі затрыманыя.
28 лютага пяцёра асуджаныя па артыкуле КаАП аб удзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах. Два чалавекі атрымалі па 15 сутак арышту, астатнія – штрафы ў памеры 20, 50 і 100 базавых велічынь. Суды над яшчэ чатырма дзяўчынамі пройдуць заўтра, паведамляе «Медыя-Палессе».
