Удзельнікі берасцейскіх і пінскіх акцый пратэсту абскарджваюць прысуды
Практычна ў 70-80% выпадкаў па справах берасцейскіх і пінскіх акцый пратэсту і „карагоднай справе” падаюцца скаргі на рашэнне суда першай інстанцыі.
„Але, як правіла, з юрыдычнага пункту гледжання яны вынікаў не прыносяць”, – распавяла мясцовая праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча:
– Па „карагодах” там зараз людзі ў якія ўжо ёсць рашэнне суда першай інстанцыі, яны ўсе падаюць далей. Калі па „карагоднай справе” даецца „хімія”, то бок гэта абмежаванне свабоды з накіраваннем у папраўчыя ўстановы, то там таксама стараюцца гэта абскардзіць. Па ўдзелах у беспарадках, як след таксама. Вельмі часта ці не неадпаведнасць пакарання за здзейсненае ці ўвогуле абарона настойвае на там, што людзі павінны быць апраўданыя.
Як адзначыла суразмоўца, менавіта з такіх прычын людзі ідуць у абласны суд, з надзеяй на магчымасць абскарджання і справядлівага судовага разбіральніцтва.
Беларускае Радыё Рацыя