Удзельнікі Форума дэмакратычных арганізацый абмеркавалі праблемы медыцыны
Удзельнікі Менскага Форума дэмакратычных грамадскіх арганізацый і ініцыятыў абмеркавалі праблемы медыцыны ў Менску і Беларусі. Круглы стол адбыўся з удзелам лекараў, медперсанала і прадстаўнікоў менскіх арганізацый БХД, АГП, прафсаюза РЭП і некаторых няўрадавых арганізацый.
Пасля абмеркавання праблем і магчымых шляхоў для іх вырашэння было прынята рашэнне аб правядзеніі ў Менску супольнай кампаніі «За якасную медыцыну для ўсіх», распавядае каардынатар кампаніі Вольга Кавалькова.
– На гэтай сустрэчы былі прадстаўнікі медпрерсаналу Менску. Мы абмеркавалі, якія ёсць праблемы і што можна зрабіць для іх вырашэння. Тры тыдні распрацаваныя для распрацоўкі экспертых прапановаў да ўраду. Пасля пачнецца этап збору подпісаў пад гэтымі прапановамі. Таксама ёсць ужо макет улёткі, які мы будзем распаўсюджваць, аб інфармаваць насельніцтва Менска, каб далучаць людзей да працы па гэтай кампаніі.
Сярод праблем сучаснай медыцыны арганізатары кампаніі «За якасную медыцыну для ўсіх» адзначаюць недахоп кадраў – 4 медыцынскія ВНУ у Беларусі не забяспечваюць патрэбы краіны.
Шмат хто пасля атрымання медыцынскай адукацыі сыходзіць у іншую сферу ці шукае магчымасці працы ў іншых краінах. Таксама сярод праблем няпоўная забяспечанасць матэрыяламі і абсталяваннем у шпіталях. «Сістэма аховы здароў’я Беларусі патрабуе нацыянальнага рэфармавання. Патрэбна ўвядзенне страхавой і развіццё прыватнай медыцыны, павелічэнне прэстыжу і заробкаў медыцынскіх кадраў», – адзначаецца ў заяве арганізатараў кампаніі «За якасную медыцыну для ўсіх».
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота spring96.org